Quantcast
Channel: Могилевский областной исполнительный комитет - АПК
Viewing all articles
Browse latest Browse all 422

Экіпаж камбайнераў СВК «Калгас «Радзіма» першым на Бялыніччыне пераадолеў па намалотах збожжа тысячу тон

$
0
0

Экіпаж камбайнераў СВК «Калгас «Радзіма» ў складзе Мікалая Дарэчкіна і Валянціна Якушава першым на Бялыніччыне пераадолеў па намалотах збожжа тысячу тон. 9 жніўня а сёмай гадзіне раніцы на машынным двары гаспадаркі адбылося ўрачыстае ўшанаванне першых камбайнераў-тысячнікаў раёна з узняццем у іх гонар Сцяга працоўнай славы, уручэннем прэмій і дыпломаў – райвыканкама, праўлення гаспадаркі, абкама прафсаюза работнікаў АПК, раённага аб’яднання прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ.  

Для Мікалая Дарэчкіна сёлетняе жніво асаблівае, юбілейнае. Дваццаць пяты ўборачны сезон Мікалай Іванавіч пастаянна знаходзіцца за штурвалам свайго «стэпавага карабля». На яго хлебаробскім шляху ёсць і немалыя працоўныя дасягненні: чатыры разы ён станавіўся пераможцам нацыянальнага спаборніцтва сярод камбайнераў і заахвочваўся каштоўнымі прызамі падчас правядзення рэспубліканскіх «Дажынак», шматкроць прызнаваўся і лепшым камбайнерам раёна, роднай гаспадаркі. А зусім нядаўна ў яго жыцці адбылася вельмі значная падзея: дэпутат Вішоўскага сельсавета і знакаміты камбайнер Мікалай Дарэчкін узнагароджаны адмысловым медалём «Заслужаны работнік СВК «Калгас «Радзіма».

Сёння, як і ў папярэднія гады, павіншаваць бацьку з намалотам першай тысячы тон збожжа завітала на ўрачыстасць і дачка Мікалая Дарэчкіна, юрыст гаспадаркі, Ганна са сваёй маленькай дачушкай Маргарытай.

Бялыніцкая раённая газета «Зара над Друццю»


Viewing all articles
Browse latest Browse all 422

Trending Articles